бесплатно рефераты
 
Главная | Карта сайта
бесплатно рефераты
РАЗДЕЛЫ

бесплатно рефераты
ПАРТНЕРЫ

бесплатно рефераты
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

бесплатно рефераты
ПОИСК
Введите фамилию автора:


История Белоруссии

История Белоруссии

СОДЕРЖАНИЕ

Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть. 2

Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы. 2

Прыняцце хрысціянства. Хрысціянства і асвета. 9

Лiтаратура 13

Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть.

Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы.

Полацк, упершыню ўспомнены ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з

дзяльбою гарадоў наўгародскім князем Рурыкам. Праз тры гады пасля гэтага, у

865-м, сюды прыйшло кіеўскае войска князёу Аскольда і Дзіра, што, як

паведамляе Ніка-наўскі летапіс, «ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі», а ў

выніку на нейкі час зрабілі горад залежным ад Кіева.

Тагачасны Полацк — гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды

ровам град-дзядзінец, плошчаю ўсяго 1 гектар, а таксама неўмацаваны

вакольны горад, дзе жылі рамеснікі. Яны сяліліся і каля княжага дзядзінца,

і трохі далей, дзе цяпер стадыён. Полацк меў тысяч пяць жыха-роў — крыху

меней за Кіеў і Ноўгарад і болей за любы іншы ўсходнеславянскі горад.

У 907, 911, 941 і 944 гадах полацкія дружыны, даручыў-шы лёс Перуну,

выходзілі адсюль у паходы на далёкі Царгорад-Канстанцінопаль, сталіцу

Візантыйскае імперыі. Паганс-кі бог вайны спрыяў продкам. Полацк мы

знаходзім у пералі-ку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай

крывіцкай цвярдыні ведалі і паўночныя суседзі. У сканды-наўскіх сагах ён

згадваецца дзесяткі разоў пад назваю Пал-цеск'я — ад старажытных

усходнеславянскіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьсі.

Полацк называюць «древнерусскнм городом», адным з цэнтраў

старажытнарускае дзяржавы, або Кіеўскае Русі. Але, па-першае, такой назвы —

Кіеўская Русь — вы не знойдзеце ні ў адным летапі-се. Па-другое, «дзяржава»

гэтая была шматковая — нетры-валая, аб'яднаная сілаю зброі, а Полацк

трапляў у яе зусім ненадоўга, супроць свае волі і заўсёды імкнуўся як

найхутчэй вызваліцца. А па-трэцяе, “адзіная старажытнаруская народнасць”

(гэтаксама, як і «адзіная старажытнаруская мова»), ад якой нібыта паходзяць

тры ўсходнеславянскія народы,— міф, створаны дзеля абгрунтавання адвечных

прэтэнзій маскоўскіх князёў і цароў на беларускія ды ўкраінскія землі.

Логіка тут вельмі простая: паколькі мы, маўляў, з ад-наго кораня, значыцца,

жыць павінны ў адной дзяржаве — зразумела, у расейскай.

Летапіс называе Полацк сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія

прызнавалі старэйшым між сябе кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага

Кіева ніколі не была тут трывалая. Горад нашых продкаў імкнуўся жыць

незалежна і будаваць сваю дзяржаву. Добрыя ўмовы гэтаму стварала выгаднае

геаграфічнае сгановішча на шляхах, што звязвалі Арабскі халіфат і Хазарыю

са Скандынавіяй і славянскім светам.

У 2-й палове Х стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад

Ноўгарада князь Рагвалод. (Відаць, ён быў сынам полацкай княгіні Прадславы,

згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь

Ігар.) Іначай кажучы, у тыя часы пачала існаванне першая беларуская

дзяржава — Полацкае княства.

На хаўрус з ёю мог разлічваць той, хто возьме за жонку Рагвалодаву

дачку Рагнеду. Магла віраваць над Палатою вясельная бяседа з хмельным мёдам

і заморскім віном, з пес-нямі гусляроў і прысягамі на вечную ўзаемную

вернасць. Псторыя ж вырашыла пасвойму: не рамейскае віно лілося на

Рагнедзіным вяселлі, а кроў...

Спачатку Полацк прымаў сватоў ад кіеўскага князя Яраполка. Рагвалоду

найвыгадней было, каб Кіеў ды Ноўгарад варагавалі, а крывіцкая дзяржава тым

часам пашырала ме-жы ды выходзіла на волакі, што злучалі Дзвіну з Дняпром і

Ловаццю, дазваляючы трымаць у руках важную частку гандлёвага шляху «з

варагаў у грэкі». Але ў такім разе Полацк апынаўся паміж двух агнёў. Князь

мусіў выбіраць і аддаў сваю прыхільнасць мацнейшаму, на ягоную думку,

Кіеву.

Паспрабуйма знайсці ў ранняй гісторыі ўсходніх славянаў (дый не толькі

іх) прыклад, каб два князі — бацька і сын — трымалі дзяржаву цэлае

стагоддзе. Нехта скажа, што такога і быць не магло: часам князь на пасадзе

і году не сядзеў — каго браты зарэжуць, каго пляменнікі ў магілу звядуць. А

вось жа і магло. 3 1001 да 1044 года ў Полацку валадарыў Брачыслаў, а пасля

ягонае смерці, да 1101-га,— найславуцейшы з полацкіх князёў Усяслаў

Брачыславіч, празваны Чарадзеем. Празваны, заўважым, нездарма.

Таямніца ахутвае ўжо ягоны прыход на свет. Як занатавана ў летапісе,

маці нарадзіла Усяслава «от волхвовання», гэта значыць, пры ўдзеле

паганскіх чараўнікоў. На галаве немаўля мела загадкавае «язвено», што

вешчуны наказалі маці завязаць, каб сын насіў яго да смерці. Можа, гэта

была нейкая язва, а мо - вялікі радзімы знак, якім пазначае сваіх

абраннікаў неба?

Сучаснікі і нашчадкі верылі, што гэтага князя нябесныя сілы надзялілі

вешчай душою, што ён умеў перакінуцца ў шэрага ваўка, у яснага сокала ці ў

тура з залатымі рагамі. Ужо пры жыцці пра яго складалі паданні. Ва ўсіх

усходнес-лавянс'кіх зсмлях з пакалення ў пакаленне перадаваліся быліны пра

Волха Усяславіча—мудрага ўладара, смелага воіна, сына князёўны і лютага

Змея, пераможцу індыйскага цара. Правобраз Волха — полацкі князь-вяшчун. Як

мяр-куюць знаўцы славянскае даўніны акадэмікі Дзмітрый Ліхачоў і Барыс

Рыбакоў, памяць пра Усяслававы подзвігі за хоўваюць і шматлікія сказанні

пра Іллю Мурамца.

У такім вяку, можна лічыць, Усяслаў стаў князем. Тады атрымаецца, што

полацкія вешчуны трымалі на руках немаўлятка з язвенам на галаве ў 1029

годзе.

Летапісы паведамляюць, што, выконваючы волю вешчу ноў, князь усё жыццё

так і насіў на галаве перавязь. Схава наму пад ёю таямнічаму язвену

прыпіспалі «нялітасцівасць Усяслава на кроў. Чарадзей сапраўды праліў

нямала крыві, але большая частка яго доўгага княжання была ўсё ж аддадзена

мірным клопатам. Дзесяць гадоў ён жыў у згодзе з Яраславам Мудрым, потым

яшчэ дзесяць з ягоным сынам, кіеўскім князем Ізяславам, якому палачане

дапамага лі ваяваць з качэўнікамі-торкамі. Якраз з тых мірных часоў, з

паловы XI стагоддзя, плыве над Дзвіною велічны карабель Сафійскага сабора.

Усяслаў узводзіў храм у гонар святой Сафіі, каб сказаць свету пра

роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе такія саборы з'явіліся трохі

раней. Даіэтуль мураваных храмаў палачане не ставілі, таму князь запрасіў у

горад візантый-скіх дойлідаў. Да іх, на хаду асвойваючы будаўнічыя сакрэты,

далучыліся мясцовыя муляры: нельга ж было, каб галоўны сабор Полацкай зямлі

падымалі ў неба рукі чужынцаў.

Грэцкае слова «сафія» у перакладзе значыць «мудрасць», «майстэрства».

ІІродкі тлумачылі яго шырэй — як вялікую чалавечую супольнасць, з'яднаную

агульнымі клопатамі і памкненнямі. Сабор мусіў стаць сімвалам адзінства і

адна-думства ўсіх жыхароў княства. Яго будавалі ўсёй грамадой. На

пакладзеным у парозе Сафіі вялізным камені-вапняку, што праз дзевяць

стагоддзяў ператворыцца ў музейны экспанат, старжытныя полацкія майстры

пакінулі нам свае імёны: Давыд, Тума, Мікула, Копысь, Варышка... .

Тут не толькі маліліся: князь з сям'ёй і прыдворнымі ўверсе, на хорах,

астатнія — унізе. У Сафіі прымалі паслоў, абвяшчалі вайну і падпісвалі мір,

захоўвалі княжы скарб і заснаваную Ізяславам бібліятэку, узаконьвалі

пячаткаю сталічнага горада гандлёвыя дамовы. Нездарма яна мела надіііс:

«Печать Полоцьская і святоі Софьі».

Відаць, мы ўжо ніколі не даведаемся, што занатавалі полацкія манахі пад

6574 (6574—5508=1066) годам. Кіеўскі ж летапісец пакінуў такія словы:

«Прыйшоў Усяслаў і ўзяў Ноўгарад з жанчынамі і з дзецьмі, і званы зняў са

свя-той Сафіі». За год да гэтага полацкая дружына ўжо хадзіла на Пскоў,

узяць які, праўда, не ўдалося. Мірнае жыццё крывіцкага князя з суседзямі

скончылася.

Усяслаў, хоць і дарагой цаною, абараніў крывіцкую дзяржаву. Ён

пачуваўся упэўнена: за ім, апрача збройнае сілы, была глыбокая народная

вера ў яго чарадзейныя здольнасці. У Радзівілаўскім летапісе ёсць

мініяцюра, што засведчы-ла адносіны паміж вешчунамі і наўгародскім князем.

Злева стаіць князь з бердышом, епіскап з крыжам і дружыннікі, справа —

безбароды вяшчун ў доўгай белай апранасе і ягоныя прыхільнікі, простыя

людзі. У Полацку такога варожага супрацьстаяння не існавала. Вешчунам тут

не секлі галоў, не кідалі паганскіх святароў на разарванне мядзведзям, не

па-лілі на вогнішчах. Верацярпімасць, ці, праўдзівей, дваяверства, і князя,

і ягоных падданых няраз дазваляла Усяславу набіраць войска ў суседніх

балцкіх або вугра-фінскіх землях, дзе яшчэ маліліся старым багам.

Яраславічы ўпэўненасці ў перамозе не мелі, таму замест адкрытага бою

спадзяваліся на хітрасць ды злачыннае ашу-канства.

Праз чатыры месяцы ворагі сустрэліся зноў, цяпер каля Воршы. Усяслаў

стаяў з дружынаю на правым дняпроўскім беразе, Яраслававы сыны — на левым.

Кіеўскі князь прапа-наваў вырашыць спрэчку палюбоўна, можа, нават нагадаў

Чарадзею, як дамовіліся на Судоме іхнія бацькі. Ізяслаў даў прысягу, што не

ўчыніць полацкаму валадару ніякага ліха, і замацаваў яе прынародным

цалаваннем крыжа.

Тым разам вешчая душа схібіла: нельга было верыць ні словам, ні

крыжоваму цалаванню, і сыноў на перамовы браць таксама нельга было.

Абяцанняў Ізяслававых хапіла датуль, пакуль Чарадзей з сынамі не пераехаў

10 ліпеня на чоўне раку ды не зайшоў без аховы ў шацёр да кіеўскага князя.

Той махнуў рукой, наляцелі дружыннікі, і ўмомант вока трое Рагвалодавічаў

ляжалі на доле, звязаныя вяроўкамі.

Колькі разоў каяўся Усяслаў за сваю даверлівасць па дарозе ў Кіеў і

потым, ў жудаснай земляной турме-порубе, куды яго кінулі, закаваўшы ў

кайданы. Намеры Яраславічаў зразумелыя — згнаіць, звесці Рагвалодаў корань

са свету, учыніць тое, што рабіў ды не скончыў Уладзімір з ваяводам

Дабрынем. На літасць крывіцкі князь не спадзяваўся — ведаў, які прыклад даў

спадкаемцам сам Яраслаў Мудры: пасадзіў у поруб роднага брата Судзіслава, і

сядзеў ён там чвэрць стагоддзя, пакуль не пачаў дыхаць на ладан. Толькі

тады выпусцілі нляменнікі дзядзьку на божы свет, каб праз манаскі зарок

вырваць адмову ад усякіх княжых правоў. Такі, а мо і страшпейшы лёс чакаў і

Рагвалодавічаў.

Вязніца — сырая яма, накрытая зверху ў тры накаты бярвёнамі з маленькім

вакенцам, праз якое ледзьве точыцца паветра ды прасоўваюць палоннікам хлеб

з вадою. Напера дзе безнадзейнасць, і, здаецца, лепей перагрызці зубамі жы-

лы ды сплыць крывёю, чым ператварыцца ў лядачага старо га і бачыць, як

гасне жыццё ў сынах. Але князя трымала на гэтым свеце думка пра

Бацькаўшчыну, якую рабавалі кіеўскія стаўленікі. Трымала і надзея на

паганскіх багоў, з якімі Чарадзей ад нараджэння стараўся жыць у згодзе: не

крыў дзіў вешчуноў, не руйнаваў капішчаў, будаваў над Дзвіною свой

хрысціянскі сабор ды здымаў званы з сабора наўгародскага.

Якому богу маліўся князь, у каго прасіў збавення ад палону — невядома.

Аднак праз год вызваленне прыйніло.

У 1068 годзе на кіеўскую зямлю ўварваліся полаўцы. Яраславічы выйшлі

насустрач і былі ўпічэнт разбітыя. “3а грахі нашы наслаў Бог на нас

паганых, і пабеглі ругкія князі”,— выводзіў летапісец, успаміпаючы

вераломства пад Воршаю.

Есць падставы лічыць, што выбаўленню полацкага князя з вязніцы і

абранню яго на вялікакняжы пасад спрыяў ігумен Кіева-Пячорскага манастыра

Феадосій. Вядома, што Чарадзей быў у прыязных адносінах і з адным з самых

адукаваных людзей таго часу Антоніем Пячэрскім.

Усяслаў Брачыславіч стаў вялікім кіеўскім князем. Адмерана на гэта яму

было мала — усяго сем месяцаў. Ды на тое ён і Чарадзей, каб за месяц

паспяваць столькі, на што іншаму і года мала. Зрабіў з Кіева імклівы паход

на Тмутаракань, набыў там коней, якіх не хапала дзеля адпору «паганым».

Напрыканцы таго ж года полаўцы адчулі сілу новага кіеў скага ўладара і,

разгромленыя, адступілі ў сваё Дзікае Поле. Можа, у тыя сем месяцаў Усяслаў

і заслужыў у аўтара «Слова пра паход Ігаравы» пахвалу за дзяржаўны розум і

справядлівасць: «Всеслав князь людем судяше, князем грады рядяше»?

Зрэшты, ён не збіраўся надоўга затрымлівацца на кіеўскім пасадзе. Чужы

горад, ненадзейная дружына, варожае баярства. Адмовіліся плаціць даніну

наўгародцы, касаву рацца паўднёвыя князі. Збеглы Ізяслаў таксама не хацеў

развітваода з вотчынай і набліжаўся да Кіева з войскам цесця, польскага

караля Баляслава. На каго Усяслаў мог разлічваць? Адно на просты люд, што

абвясцп' яго сваім валадаром.

Князь вёў дружыну на Ізяслава, а праз сотні вёрстаў яго ўладна клікалі

званы полацкае СаФii.

л

Павыколваўшы вочы ды пасцінаўшы галовы Чарадзеевым прыхільнікам, князь

Ізяслаў з польскімі дружынамі рушыў з Кіева на Полацк. Усяслаў з купкаю

найбліжэйшых прыдворных мусіў ратавацца ў фінскага племені водзь, адкуль,

магчыма, паходзіла яго маці. Вадзякі былі паганцы, а таму прынялі князя-

вешчуна гасцінна і далі яму войска дзеля паходу на Ноўгарад.

Крывіцкіх ваяроў Усяслаў пад рукою не меў, а фінскія не вытрымалі

націску наўгародцаў і пабеглі. Князь трапіў у па-лон, але адразу ж выншаў

на волю. Ноўгарад памятаў, як тры гады таму палачане рабавалі горад, як

грузілі на калё-сы сафійскія званы, ды пачуццё помсты перамог палітычны

разлік. Нават гнаны і палонны, Чарадзей быў небяспечны вораг, бо за ім

стаяла Полацкая дзяржава. Такога выгадней адпусціць - няхай ваюе з Кіевам.

I Чарадзей ваяваў. На два гады знікшы з відавоку летапісцаў, у 1074-м

ён раптоўным ударам выгнаў з Полацка кіеўскага стаўленіка Святанолка.

Праз шэсць гадоў пасля выгнання Святаполка на Полацк пайшоў вайною

вядомы ў гісторыі Уладзімір Манамах, тады князь чарнігаўскі і смаленскі.

Ласы кавалак быў не ііа зубах, і ў наступным, 1078 годзе Манамах сабраў

дружыны ўсіх паўднёвых княстваў, паклікаўшы на дапамогу наўгародцаў і

палавецкую арду. I зноў адно аблізнуўся: Полацк выстаяў. Адступаючы, ворагі

палілі і рабавалі полацкія воласці. У бяссілай лютасці яны дазвання

знішчылі крывіцкі горад Одрск, які так і не падняўся з папялішча.

Усяслаў з Манамахам сутыкнецца яшчэ няраз. Той нападзе з полаўцамі на

Менск і не пакіне там «ні чалядзіна, ні скаціны». Будуць і іншыя бітвы,

але, калі ўсходнеславянскія князі збяруцца ў 1097 годзе на з'езд у Любечы,

каб дамовіцца кожнаму трымаць “вотчнну свою”, Чарадзей не прыедзе. Ен не

мае патрэбы нешта з некім дзяліць: ёсць дзяржава, дзе мірна жывуць

хрысціяне і паганцы, ёсць войска, што абароніць княства ад любога ворага.

Пакуль ворагі скрыгаталі зубамі і выкрывалі будаўніка Сафіі ў

бязбожнасці, крывіцкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. Абшарам

Полацкае княства было роўнае такім тагачасным еўрапейскім дзяржавам, як

герцагства Баварскае ці каралеўства Партугальскае. Апроч сталіцы яно

налічвала васемнаццаць гарадоў: Віцебск, Браслаў, Заслаўе, Усвят, Копысь,

Менск, Ворша, Лукомль, Лагойск, Друцк, Галоцічаск, Барысаў, Стрэжаў,

Некалач, Емянец, Одрск, Гарадзец і Крывіч-горад, які потым будзе называцца

Віль-няй. Улада Полацка пашыралася на ніжняе Падзвінне да самага

Балтыйскага, або, як яго тады называлі, Варажскага, мора. На землях, дзе

жылі продкі сучасных латышоў, стаялі гарады Герцыка і Куканос, у якіх

сядзелі полацкія васалы.

Полацкае княства паспяхова адстойвала незалежнасць ад Кіева. Апроч

палітычных і эканамічных выгодаў, гэта давала творчую свабоду дойлідам,

жывапісцам, ювелірам, ад якіх ніхто не вымагаў абавязкова арыентавацца

на'кіеўскія ўзоры. Полацкая зямля — не толькі прарадзіма беларусаў, але і

калыска беларускай культуры. Еўфрасіння была сярод рупных выхавальнікаў

гэтага «дзіцяці». Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, яна стала нашай

першаю мецэнаткай.

Высокі ўзлёт полацкай школы дойлідства засведчыла стварэнне Спасаўскай,

або Спаса-Праабражэнскай (цяпёр яе часта не зусім правільна называюць Спаса-

Еўфрасіннеўскай) царквы — неацэннага помніка сусветнай культуры.

Пасля смерці князёўны Бацькаўшчына, няхай і нядоўга, але пажыла у

спакоі і міры. Аціхлі ўсобіцы, аднавілася адзінства Полацкай зямлі. Хоць

яна ўжо была падзеленая на добры тузін удзельных княстваў, агульныя

інтарэсы гуртавалі іх у магутны баявы і палітычны хаўрус.

Калі ў Друцку сеў смаленскі стаўленік, шэсць полацкіх князёў зрабілі ў

1180 годзе пераможны паход і вярнулі горад пад уладу Усяслава II. У

аб'яднаным войску разам з крывічамі ішлі літоўцы і ваяры з падуладнага

Полацку племя ліваў, што жыло на самым узбярэжжы Варажскага мора.

Літоўцы былі хаўруснікі моцныя, а таму і ненадзейныя. Праз няць гадоў

полацкі князь у баі з імі загінуў, і ў Бельчыцкі княжы хорам прыйшоў новы

гаспадар, малодшы Усяс-лаваў брат, якога дагэтуль і ў навуковай, і ў

мастацкай літаратуры называлі Уладзімірам. Ні раней, ні пазней Уладзіміраў

у полацкай дынастыі не было. Чаму—растлумачыць няцяжка, варта толькі

згадаць крывавае Рагнедзіна вяселле. Рагвалодавічы не называлі сыноў імем

ворага.

Валодша займаў полацкі пасад трыццаць гадоў і ўвесь гэты час мусіў

змагацца з новым смяротна небяспечным ворагам — рыцарамі-крыжакамі. На

пачатку 1216 года ён рых таваўся да вялікага паходу на Рыгу.

Першыя паслы з Чудскай зямлі прыйшлі ў Полацк на Вадохрышча, у самыя

лютыя маразы, калі мядзведзь пераварочваецца ў берлагу на другі бок. На

мірныя паселішчы эстаў наляцелі немцы з атрадамі перавернутых у новую веру

ліваў. Мужчын забівалі на месцы, а жанчын, дзяцей і гавяду гналі ў Лівонію.

Дзесяць дзён эсты адбіваліся ў замку, а на адзінаццаты, калі з абложнае

вежы нямецкія латнікі з лукаў і прашчаў перабілі палову абаронцаў, мусілі

скарыпда: пусцілі ў замак лацінскага святара і аддалі немцам ў заложнікі

сыноў сваіх старэйшын. Паслы прасілі полацкага князя ісці на Рыгу, а самі

абяцалі паўстаць і цясніць вайной ліваў і летаў.

Новыя паслы скардзіліся, што суддзі, якіх шлюць немцы ў скораныя землі,

дбаюць не пра справядлівасць, а пра сваё багацце. Эсты не хочуць плаціць

дзесяціну, не хочуць карміць святароў і хадзіць з немцамі на вайну, каб

потым цяр-пець помсту ад суседзяў. Чудзіны зноў прасілі ў Полацка падмогі.

Ен, Валодша, прыняў іхласкава, ад сваіх ранейшых слоў не адмаўляўся, аднак

не гэтых паслоў ён чакаў.

На поўню наплыла хмара, і ў вакне князь бачыў толькі вогнішча з чорнымі

постацямі ваяроў са зменнай начной варты. Але ён ведаў, што вунь там,

праваруч, падняты на ноч мост цераз роў, там і там — вялізныя, укапаныя ў

зямлю медныя катлы для вару, які пальепда на галовы тым, хто адважыцца

напасці на Бельчыцы. Харчу і вайсковых запасаў у складах хопіць хоць на два

гады аблогі. Ды ўсё гэта не магло развеяць нялёгкіх князевых дум.

Трыццаць гадоў носіць ён гэтыя думы ў сабе, трыццаць гадоў яны

падпільноўваюць яго, каб у адну з начэй зноў прыціснуць сэрца каменем-

жарнавіком, і з кожным годам камень гэты робіцца цяжэйшы і цяжэйшы. Але

мудра пісана ў кнігах: “Хто, рабуючы чужое, будуе на тым дом свой, той

складае яго на лёдзе. Прыйдзе вясна, і сплыве дом за мора”.

Неразумна ўсё жыццё вінаваціць сябе, але хіба забудзеш, што калісьці як

дарагіх гасцей прымаў людзей з чорнымі душамі, якія ў сэрцы сваім хацелі

пагібелі і яму, і ўсей Полацкай зямлі.

У тое ж лета, як ён сеў на полацкі.пасад, у горад прыйшоў па Дзвіне

разам з брэменскімі купцамі першы лацінскі манах. Быў ён у падшытай ветрам,

лапленай сутане і выгляд меў такі, быццам ніколі не еў уволю хлеба. У

княжым хораме заморскі госць трымаўся цішэй за халопа, толькі бесперастанку

маліўся і праз тлумача прасіў аднаго: дазволу прапаведаваць слова Божае ў

падуладнай полацкаму князю зямлі ліваў.

Полацку здавён не надта рупіла, што яго даннікі моляцца не ў цэрквах, а

ў святых гаях і дубровах; іхнія багі любілі мяса аленяў і тураў, а

найлепшым пачастункам была ім кроў палонных чужынцаў. Але ён, Валодша, даў

манаху згоду, бо полацкія купцы казалі, што маюць добры гандаль у Брэмене і

Любеку. Мала таго, на адвітанне ён адарыў ціхмянага госця кунамі і

вавёрыцамі са сваіх кладовак.

Яго пабойванні спраўдзіліся скора. Стары біскуп Мейнард памёр, а новы

да полацкага князя ўжо не паехаў. Прыкрываючыся Божым словам, немцы сталі

адбіраць у ліваў зямлю. Папа ў Рыме ўжо абвясціў адпушчэнне грахоў усім,

хто нашые крыж і пойдзе служыць у біскупава войска на беразе Варажскага

мора. Полацкія купцы прывезлі навіну, што папа і нямецкі кесар прыраўнялі

паход у Лівонію да крыжовых паходаў у палесцінскую зямлю.

Мінулася яшчэ два гады, і побач з наўгародцамі і пскавічамі нолацкія

ратнікі, што разам з віцяблянамі складалі траціну ўсяго войска, насмерць

стаялі каля Варонінага Каменя на Чудскім возеры. Пасля Лядовага пабоішча

яны супольна гналі палонных тэўтонаў да Пскова, а адтуль па-вярнулі на

радзіму, у Полацк.

У той дарозе, каля вясёлых вечаровых вогнішчаў, старэйшыя векам

дружыннікі неаднойчы згадвалі Валодшу і веры-лі, што князь бачыў усё з

захмараных высяў і радуецца цяпер разам з імі.

Полацкія воіны яшчэ няраз святкавалі перамогу над за-хопнікамі з

захаду. Разам з літоўцамі, латышамі і эстамі яны ўшчэнт разбілі крыжакоў ля

возера Дурбэ ў 1260 годзе. Праз два гады палачане даііамаглі пскавічам і

наўгародцам пры-ступам узяць Юр'еў. Але гэта былі аіюшнія старонкі гісторыі

магутнай Полацкай дзяржавы. Пад Юр'еў нашых нродкаў вадзіў ужо не

Рагвалодавіч, а літоўскі князь Таўцівіл.

Надыходзілі новыя часы. Нараджалася новая дзяржа-ва — Вялікае княства

Літоўскае. Першая палова XIII стагоддзя адзначана з'яўленнем дзвюх варожых

славянству сілаў: татараў на ўсходзе і Тэўтонскага ордэна на захадзе. Паміж

імі і паднялася новая еўрапейская краіна. Яе стваральным ядром сталі

беларускія і балцкія землі, размешчаныя на сучасным абшары Беларусі, яе

моваю—старабеларуская, яе гербам—старажытны беларускі сімвал «Пагоня».

Дзяржава хутка расла і рабілася агульным домам некалькіх народаў.

Першае найменне княства — Літоўскае — было яму ўжо цеснае, і афіцыйна яно

пачало называцца Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.

Геаграфічна назва расшыфроўваецца так: Літоўскае — гэта заходні абшар

Беларусі і паўднёвы ўсход сённяшняй Літоўскай рэспублікі (Летувы); Рускае —

усходняя частка беларускіх і ўкраінскія землі; Жамойцкае — Жамайція, або

Жмудзь, захад Летувы.

Усіх, хто жыў у Княстве (а скарочана — проста ў Літве), незалежна ад

нацыянальнасці ў сярэднявеччы звычайна на-зывалі па дзяржаве. Для Масковіі

і ў XIV, і ў XVII стагод-дзях жыхары Беларусі былі літоўцамі або ліцвінамі.

(У ра сейскіх дакументах часам трапляецца і такое: «полякн Федь-ка да

Матюшка да Мнкнтка Матвеевы дета Мнкулаевы нз Полодцку».) Так звалі

полацкіх або менскіх купцоў, ліцвіна-мі для ўсходніх суседзяў былі

Францішак Скарына і ягоны паслядоўнік Пятро Мсціславец. Войска, што няраз

прыходзі-ла над сцены Масквы і часта на 9/10 складалася з беларусаў,

расейскія летанісы таксама называлі літоўскім. 3 тае самае прычыны жыхары

Маскоўскай Русі былі для продкаў мас-кавітамі, а пазней маскалямі.

Прыняцце хрысціянства. Хрысціянства і асвета.

Цiкава, што, сеўшы ў Кіеве, Уладзімір выбраў з мноства паганскіх багоў

шэсць галоўных. Але вось стод Пе-руна, як звычайнае бервяно, паплыў да

дняпроўскіх парогаў, а ракў Уладзімір Краснае Сонейка зрабіў велізарнаю

купеллю. Сагнаным на бераг кіянам князь кінуў пагрозлі-вае: “Хто не са

мною, той супраць мяне”. Баючыся суровай кары за непаслушэнства, паганцы

заходзілі па шыю ў ваду і вярталіся ўжо хрысціянамі. Наўгародцаў, як

сведчаць летапісы, кіеўскія ваяводы Дабрыня і Пуцята хрысцілі «агнём і

мячом». Прыход новае веры ў беларускі Тураў таксама стаўся надзеяю

драматычнай: нездарма там дагэтуль жыве паданне пра каменныя крыжы, шго

прыплылі з Кіева і афарбавалі Прыпяць крывёю. А як прыняла Хрыстовую веру

Полацкая зямля?

Афіцыйныя гісторыкі ніколі нічога пэўнага не казалі — маўляў, гэта

частка Кіеўскай Русі, таму ўсё было тут, як у сталіцы ці, у горшым разе, як

у Ноўгарадзе. Аднак звестак пра тое, як хрысцілася наша княства, мы не

знойдзем ні ў адным з вядомых сёння летапісаў. Няхай Полацкі летапіс не

захаваўся, але, калі б кіеўскія дружыннікі ўчынілі на берагах Дзвіны

крывавы гвалт, гэта абавязкова адзначылі б іншыя летапісцы.

Ва Уладзіміра Святаславіча ўжо не было дастатковай сілы, каб хрысціць

палачанаў прымусова. Княства няўхільна адраджала сваю самастойнасць. Яго

валадары - нашчадкі Рагнеды не мелі патрэбы сцвярджаць сваю ўладу пераводам

у хрысціянства адразу ўсіх жыхароў, як зрабіў у Ноўгарадзе князь Уладзімір.

Паганства несла ў сабе шмат светлага, такога, ад чаго чалавеку нялёгка

адмовіцца. Полацкія князі, разумеючы гэта, тым не менш не хацелі бачыць

сваю зямлю паганскаю выспаю сярод хрысціянскай Еўропы. Яны цвяроза

ацэньвалі перавагі, якія давала дзяржаве і яе народу новая вера. Таму

Полацк прыняў яе і сгірыяў мірнаму пашырэнню Хрыстовага вучэння на ўсім

крывіцкім абшары.

Ужо ў 992 годзе была ўтворана Полацкая епархія. Сёй-той з нашых продкаў

мог надзець крыж яшчэ у час паходаў на хрысціянскую Візантыю. Некаторыя

гісторыкі мяркуюць, што хрысціянінам быў князь Рагвалод. Магчыма, у Полацку

ўзнік і першы ва ўсходніх славянаў манастыр. Дапусціць гэта дазваляе

скандынаўская «Сага пра хрышчэнне», дзе апавядаецца пра падзеі Х стагоддзя.

Герой сагі, прылічаны пасля смерці да святых Торвальд Вандроўнік, хрысціў

Ісландыю, адкуль выправіўся ў Ерусалім. Заслужыўшы вялікую пашану ў

канстанцінопальскага патрыярха, паломнік вяртаўся на радзіму праз

усходнеславянскія землі.

У «Русіі» ён заснаваў манастыр Іаана Хрысціцеля, у дарозе сканаў і быў

пахаваны «ў высокай гары каля царквы святога Іаана, непадалёку Полацка».

Высокую гару знайсці ў По-лацку няцяжка. Быў тут і згаданы ў гістарычных

дакументах старажытны манастыр у гонар Іаана Хрысціцеля.

Няма ніякіх доказаў, што Полацкая зямля прымала хрост ад Кіева. Затое

ёсць багата іншых сведчанняў. Аўтар «Аповесці мінулых часоў» піша, што ў

1007 годзе ў Полацку «перанесены святыя ў святую Багародзіцу». Першыя

кіеўскія святыя Барыс і Глеб з'явяцца адно праз колькі гадоў, а пера-нясуць

іх у царкву, як сведчыць той самы летапісец Нестар, у 1072 годзе. Хто ж

тады тыя таямнічыя полацкія святыя? Самае верагоднае, што пакутніца Рагнеда-

Анастасія ды яе сын Ізяслаў.

Як бы ні хацелася камусьці аб'явіць хрысціцелем крывіцкае зямлі

кіеўскага князя Уладзіміра, новая вера прыйшла ў княства непасрэдна з

Візантыі.

Нягледзячы на тое, што царква абвяшчала вялікім грэхам не толькі

размову пра паганства, але і думкі пра яго, хрысціянства на нашай зямлі

яшчэ велымі доўга мірна суіснавала са старым светаўспрыманнем. Паганцамі ў

душы заставаліся і простыя людзі, і некаторыя з вялікіх полацкіх князёў.

Нават у XVII стагоддзі праваслаўныя багасловы з абурэннем пісалі:

«Шануюць старых бажкоў Леля і Палеля і агідныя Богу іхнія імёны крычаць на

ігрышчах. Славяць на вяселлях і матку іх Ладу, і гэтага хрысціянам

сцерагчыся трэба, каб унікнуць кары Божай. I нячысціка Купалу сла-вяць,

асабліва перад нараджэннем Іаана Хрысціцеля. Хлоп-цы і дзяўчаты звіваюць

сабе вянкі з некаторых траў і ўскла-даюць іх на галовы і па вадзе пускаюць,

забыўшыся пра імя Госпада нашага. 1 агонь раскладаюць на тым д'яблавым

ігрышчы, і скачуць праз яго, і карагоды вакол яго водзяць, і шмат чаго

іншага на тых ігрышчах учыняюць, пра што і пісаць непрыстойна. 1 на свята

Нараджэння Хрыстовага славяць нячысціка Каляду, і ўсё гэта спакусы

д'яблавы. Есць і такія, што твары свае і ўсю і'ожасць чалавечую, на пада-

бенства Божае створаную, хаваюць пад маскамі, на д'яблаў узор зробленымі, і

тым як быццам Бога нашага дакараюць, пагарджаючы стварэннем рук ягоных».

Гэтыя словы маюць непасрэднае дачыненне да Полаччыны, дзе карані паганскае

веры былі асабліва глыбокія.

Уладзімір Краснае Сонейка пасля хрышчэння пражыў яшчэ амаль трыццаць

гадоў.

Полацкая зямля прыняла хрысціянства да яго афіцыйнага падзелу на

заходнюю і ўсходнюю плыні ў 1054 годзе. Хрысціўшыся паводле грэцкага

абраду, нашы продкі не адчувалі варожасці і да вернікаў-лацінцаў. У часы

Еўфрасінні ў Полацкім княстве пашыраліся жыціі рымскіх святых. Асаб-лівую

папулярнасць меў жыццяпіс Аляксея чалавека Божа-га. «Родам рымлянін» быў

адзін з першых беларускіх святых Меркуры Смаленскі. Высакародны дух павагі

да людзей іншае веры палачане захаваюць на працягу стагоддзяў.

Паспрабуйма пакласці перад сабою таўшчэзныя тамы «Всемирной истории» ды

экцыклапедый і знайсці ў Еўропе XII стагоддзя жанчыну, якую па адукаванасці

і па зробленым дзеля асветы свайго народа можна паставіць побач з

Еўфрасінняй. Усяславава ўнучка ў той эпосе не мела роўных сабе і ў

славянскім свеце, і на ўсім еўрапейскім кантыненце.

Яна не сканчвала універсітэтаў. Па-першае, жанчын ў сярэднявечныя

універсітэты не прымалі. Па-другое, калі Прадслава нарадзілася, у Еўропе,

здаецца, была ўсяго адна альмаматэр — у Балоньі. У Парыжы і Оксфардзе яны

адчыняцца пазней.

Еўфрасінніный універсітэтам была тагачасная літаратура.

Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на ўсход

славянства, візантыйскія святары ды іх мясцовыя па-слядоўнікі, большасць

складалі, вядома, царкоўныя творы. Але ў княжыя палацы і ў манастыры

траплялі таксама хроні-кі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.

Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам. Апрача Бібліі, яна чытала

творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, -якіх называюць айцамі царквы. У

полацкіх кнігазборах былі творы выдатнага хрысціянскага прапаведніка Іаана

Задата-вуснага, што вобразна выкрываў чалавечыя заганы і наву-чаў чытачоў

дабрачыннасці. Той самай мэце служылі пацерыкі — зборнікі кароткіх

апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3 іх старонак паўставаў

фантастычны, поўны дзівосаў свет, дзе за людскія душы зацята змагаліся сілы

дабра і зла. Пра будучыню гэтага свету і чалавечы лёс пасля смерці

апавядала апакрыфічная кніга «Блуканне Багародзіцы па пакутах». Яшчэ за

князем Ізяславам у Полацк маглі трапіць кнігі славянскіх асветнікаў Кірылы

і Мяфодзія, вядомыя па апісанні бібліятэкі Сафійскага сабора ў XVI

стагоддзі.

Камусьці здаецца, што ўсё роўна гэта былі задворкі Еуропы. Візантыйскі

імператар Аляксей Комнін думаў іначай. Таму, маючы вялікі выбар, і ўзяў

шлюб з Усяслававай дачкою. Сваяцтва полацкай дынастыі Рагвалодавічаў з

домам Комнінаў мела, як мы ўбачым, далёкія палітычныя і культурныя вынікі.

Знайшлі ў Полацку нават ракавінку малюска каўры, радзіма якога Індыйскі

акіян. Чулася на торжышчы і нямецкая гаворка. 3 Заходпяй Еўропы рамеснікі

атрымлівалі свінец, медзь і волава. Першае месца ў полацкім імпарце колькі

стагоддзяў займала соль, у экспарце—воск і футра.

Разлічваліся срэбнымі зліткамі — грыўнямі. Грыўня дзялілася на 20

нагатаў або 50 кунаў. Конь, напрыклад, каштаваў дзве-тры грыўні. ІІлацілі

таксама вязкамі футравіны.

Гаворачы пра гандаль, трэба ўспомніць і пра шляхі, па якіх ездзілі

купцы ды іншыя падарожнікі.

Галоўнымі дарогамі былі водныя. Паблізу горада па Дзвіне снавалі

невялікія выдлубаныя чаўны-аднадрэўкі. Са стаўбура вячыстае ліпы тым самым

спосабам можна было зрабіць лодку, куды змяшчалася некалькі коней з

людзьмі. Ішлі па рацэ важка наладаваныя таварам пласкадонныя стругі.

Паўсотні ваяроў з рыштункам падымала ладдзя (яны хадзілі над ветразем і на

вёслах). Вялікія ладдзі з палубай і носам, аздобленым выразанай з дрэва

звярынай ці птушынай галавой, зваліся насадамі. У сярэднявеччы на

беларускіх рэках сустракаліся піраты, якіх называлі расколамі. (Ці не

адтуль пайшло жаргоннае слаўцо «раскалоць»?)

Праз валокі, дзе гандлёвыя караваны пераходзілі з адной рачной сістэмы

ў другую, судны перапраўляліся на катках і колах, а невялікія перавозілі на

запрэжаных некалькімі коньмі калёсах або валакушах. Ездзілі па рэках і на

санях, але тыя лёгка беглі адно на пачатку зімы, пакуль завірухі не

перагароджвалі ледзяной дарогі сумётамі.

На высокіх берагах і прыбярэжных узлобках усцяж Дзвіны будавалі

«глядзені», адкуль вартавы ўдзень і ўначы сачыў, цi не набліжаецца вораг. У

выпадку небяспекі загараўся сігнальны агонь, які бачылі з суседняга дазору.

Лан-цужок агнёў хутка дабяіаў да горада, і жыхары бралі ў рукі зброю. Адзін

з такіх «глядзеняў» стаяў на ўзгорку каля вёскі ІІадкасцельцы, што

ўвайіііла цяпер ў межы Наваполацка.

Ездзілі не толькі рэкамі. Сухаземныя шляхі вялі з Полацка ў Пскоў,

Ноўгарад, Менск... Першымі дарожнымі знакамі былі засечкі на дрэвах, а

ўзімку — высокія тычкi.

Малюючы тагачаснае жыццё, можна сказацi пра вечавыя сходы, што віравалі

побач з Сафійскім саборам. По-лацкае веча было ў горадзе другой ўладай.

Князь узначальваў войска, кіраваў дзяржавай, раздаваў васалам землі з

гарадамі. Веча вырашала пытанні вайны і міру, слала пасольствы, вяршыла

найвышэйшы суд, ацэньвала дзей-насць князя. Некалі Брачыслаў Ізяславіч

прыняў на службу варажскую дружыну Эймунда толькі са згоды вечавога сходу,

які пастанавіў даць князю грошы на разлік з наймітамі. Веча мела права

запатрабаваць ад уладара адказу за прай граную бітву і нават за перамогу,

калі тая каштавала занадта дорага.

Паступова полацкае веча набярэ такую сілу, што пачне само запрашаць

князёў на пасад (праўда, абавязкова з роду Рагвалодавічаў) і пазбаўляць іх

улады, выганяючы з горада. Пасля Усяслава дваяўладдзе прывяло да таго, што

вялікія князі полацкія жылі ўжо не каля муроў Сафіі, а за Дзвіною, у

Бельчыцах. Галоўнай асобаю ў дзядзінцы стаў епіскап. Ад яго імя, гэтаксама,

як і ад імя князя, веча заключала дамовы, іхнімі пячаткамі змацоўваліся

дзяржаўныядакументы. Лета нісы паведамляюць, іыто ўлада ў Полацку ў XII

стагоддзі належала трыццаці «мужам», або «старцам». Па сутнасці, Полацкая

зямля была феадальнай рэспублікай з выбарным манархам.

Лiтаратура

1. Уладзімір Арлоў. Таямніцы полацкай гісторыі. Мінск, Беларусь, 1994.

2. Алексеев Л.В. Полацкая земля. М., 1966.

3. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн. 1992.

4. Iгнатоускi У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн. 1992.


бесплатно рефераты
НОВОСТИ бесплатно рефераты
бесплатно рефераты
ВХОД бесплатно рефераты
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

бесплатно рефераты    
бесплатно рефераты
ТЕГИ бесплатно рефераты

Рефераты бесплатно, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, курсовые, дипломы, научные работы и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.